Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 ліпеня 2018, 17:10

ЕС і НАТА ўзмоцняць супрацоўніцтва ў барацьбе з гібрыднымі і кіберпагрозамі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз і НАТА маюць намер умацаваць супрацоўніцтва ў барацьбе супраць гібрыдных пагроз і кібератак, а таксама аказваць садзейнічанне ў гэтай сферы сваім агульным партнёрам. Гэта рашэнне замацавана падпісаннем дэкларацыі ў Бруселі, паведамляе ТАСС.

"Шматлікія і ўзрастаючыя выклікі ў сферы бяспекі, якія паўстаюць перад нашымі краінамі-членамі і саюзнікамі на ўсходзе і на поўдні, пацвярджаюць важнасць нашага пастаяннага супрацоўніцтва, у тым ліку перад тварам гібрыдных і кіберпагроз, у час аперацый, а таксама пры дапамозе нашым агульным партнёрам. Мы маем намер яшчэ больш паглыбіць яго (супрацоўніцтва) у рамках існуючых агульных прапаноў", - адзначаецца ў дакуменце.

У далейшым бакі маюць намер развіваць узаемадзеянне ў такіх галінах, як "ваенная мабільнасць, антытэрор, супраціўленне хімічным, біялагічным, радыяцыйным і ядзерным пагрозам, пашырэнне ролі жанчын ва ўстанаўленні міру і бяспекі".

У новай дэкларацыі ЕС і НАТА пацвердзілі, што па-ранейшаму нацэлены на рэалізацыю ўжо існуючых праграм, у тым ліку ў Міжземнамор'і, дзе вядзецца "барацьба з незаконнай перавозкай мігрантаў і гандлем людзьмі". Згодна з дакументам, за апошнія два гады бакі ўдасканалілі механізмы рэагавання на "гібрыдныя пагрозы", а таксама скаардынавалі намаганні ў "барацьбе з дэзынфармацыяй".

Дэкларацыю ЕС і НАТА падпісалі старшыні Еўрасавета і Еўракамісіі Дональд Туск і Жан-Клод Юнкер, а таксама генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Папярэдняя дэкларацыя аб супрацоўніцтве НАТА і ЕС была прадстаўлена на саміце Паўночнаатлантычнага альянсу ў Варшаве ў ліпені 2016 года. Паводле слоў Дональда Туска, падпісаны ў гэтым годзе дакумент дасць магчымасць вывесці ўзаемадзеянне НАТА і Еўрасаюза на новы ўзровень.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг падкрэсліў, што ЕС і НАТА паказваюць прыхільнасць да пашырэння супрацоўніцтва. У час прэс-канферэнцыі ён таксама заявіў, што да 2024 года дзяржавы - члены Еўрасаюза і Канада павінны павялічыць ваенныя расходы на $266 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі