Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2016, 16:48

Эрдаган папрасіў прабачэння ў Пуціна за збіты Су-24

27 чэрвеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган папрасіў прабачэння ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за гібель расійскага пілота Су-24, паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

"Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Пуціным атрымана пасланне прэзідэнта Турцыі Эрдагана, у якім турэцкі лідар выказаў сваю зацікаўленасць ва ўрэгуляванні сітуацыі, звязанай з гібеллю расійскага ваеннага самалёта", - сказаў прадстаўнік Крамля.

Паводле яго слоў, "кіраўнік турэцкай дзяржавы ў пасланні выказаў свае глыбокія спачуванні сваякам загінулага расійскага пілота і сказаў "прабачце".

Рэджэп Таіп Эрдаган у пасланні Уладзіміру Пуціну адзначыў, што вядзецца следства супраць грамадзяніна Турцыі, які "асацыіруецца са смерцю расійскага пілота".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі