Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2018, 10:12

Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў краіне 30 ліпеня, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных выбарчай камісіі, Эмерсан Мнангагва атрымаў 50,8 працэнта галасоў. Яго галоўны сапернік Нэльсан Чаміса набраў 44,3 працэнта галасоў.

Апазіцыя ўжо заявіла, што не прызнае вынікаў выбараў і аспрэчыць іх у судзе. 1 жніўня ў сталіцы Зімбабвэ Харарэ адбыліся сутыкненні прыхільнікаў апазіцыі з паліцыяй, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек, 14 атрымалі раненні.

Эмерсан Мнангагва узначаліў Зімбабвэ пасля адхілення ад улады ў лістападзе 2017 года Раберта Мугабе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі