Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 верасня 2017, 10:41

Колькасць ахвяр ДТЗ з экскурсійным аўтобусам на Кубані ўзрасла

26 верасня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Колькасць ахвяр ДТЗ на Кубані павялічылася да 7 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на краёвую бальніцу Краснадарскага края.

Паводле даных паліцыі, пасажырамі аўтобуса былі паломнікі, якія ехалі з Абхазіі ў Ніжні Ноўгарад. Сутыкненне адбылося на трасе М-4 "Дон".

Вядома, што тры чалавекі, у тым ліку вадзіцель аўтобуса, загінулі на месцы аварыі, двое памерлі па дарозе ў бальніцу. Паводле абноўленых даных, ужо два чалавекі памерлі ў сценах бальніцы. З месца аўтакатастрофы ў бальніцы дастаўлены 18 з 26 чалавек, якія знаходзіліся ў аўтобусе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі