Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 мая 2016, 16:33

Эфект ад агульнага для ЕАЭС рынку газу і нафты ацэньваецца ў памеры $1 млрд і $8 млрд у год - Пуцін

31 мая, Астана /БЕЛТА - ТАСС/. Сукупны эфект ад стварэння да 2025 года агульнага для ЕАЭС рынку газу складзе $1 млрд у год, а рынку нафты - $8 млрд у год. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

"Сёння мы робім чарговы крок да стварэння да 2025 года адзінага рынку вуглевадародаў, аб чым мы шмат гаварылі і спрачаліся ў свой час", - адзначыў ён.

"Падрыхтаваны адпаведныя дакументы, якія прадугледжваюць роўныя ўмовы канкурэнцыі на тэрыторыі ўсяго саюза, каб сукупны эфект у газавай галіне склаў больш як $1 млрд у год, а нафты - да $8 млрд у год", - сказаў Пуцін.

Прэзідэнт РФ нагадаў аб рашэнні краін ЕАЭС да 2019 года сфарміраваць агульны рынак электраэнергіі. "Зацверджана адпаведная канцэпцыя, пачата падрыхтоўка праграмы", - адзначыў ён. "Паводле ацэнак экспертаў, рэалізацыя гэтай задачы забяспечыць дадатковы прырост ВУП дзяржаў - членаў ЕАЭС у памеры $7 млрд", - сказаў расійскі прэзідэнт.

Прэзідэнт Расіі таксама прапанаваў Еўразійскай эканамічнай камісіі падрыхтаваць прапановы па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ЕАЭС. "Вельмі перспектыўнай уяўляецца ідэя стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы. Прапанавалі б камісіі падрыхтаваць меркаванні наконт гэтага", - сказаў Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што паступальна развіваецца супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы, сумесна распрацоўваюцца тэхналагічныя платформы. Ён паведаміў таксама, што ў гэтым годзе трэба будзе прыняць дарожныя карты ў рамках лібералізацыі гандлю паслугамі. У прыватнасці, у бягучым годзе павінны быць прыняты дарожныя карты па ўніфікацыі заканадаўства ў галіне будаўніцтва і праектавання, правядзення навуковых даследаванняў, а таксама ў сферы турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі