Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2017, 18:41

Дзевяць чалавек загінулі пры ДТЗ з аўтобусам у Казахстане

22 чэрвеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Дзевяць чалавек загінулі пры перакульванні аўтобуса ў Акцюбінскай вобласці. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта па надзвычайных сітуацыях МУС Казахстана Руслан Іманкулаў.

Сёння ў Айцекебійскім раёне Акцюбінскай вобласці адбылося перакульванне пасажырскага рэйсавага 2-павярховага аўтобуса. У аўтобусе знаходзіліся 52 чалавекі. Ён рухаўся па маршруце Валгаград-Шымкент.

У выніку аварыі загінулі дзевяць чалавек. Васямнаццаць - дастаўлены ў бальніцу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі