16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць турыстаў атрымалі раненні ў выніку вывяржэння вулкана Этна на італьянскім востраве Сіцылія, паведамляюць інфармагенцтвы.
Усе пацярпелыя атрымалі невялікія раненні ад падзення вулканічных парод, што выкідвае Этна. Шэсць чалавек былі дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы.
Вулкан Этна прачнуўся яшчэ ў канцы лютага. Ён з'яўляецца самым высокім дзеючым вулканам Еўропы. Папярэдні раз вывяржэнне яго было ў маі 2016 года.-0