Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2016, 09:09

Два ўзрыўныя ўстройствы абясшкоджаны ў Бішкеку

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два самаробныя ўзрыўныя ўстройствы абясшкоджаны ў Бішкеку, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Як інфармуе Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі Кыргызстана, узрыўныя ўстройствы былі знойдзены ў адным са спальных раёнаў горада каля магазіна. Яны знаходзіліся ў чорных поліэтыленавых пакетах.

Сапёры, якія выехалі на месца, абясшкодзілі небяспечную знаходку. Ахвяр і разбурэнняў няма.

Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі