Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2019, 17:07

Два чалавекі загінулі пры сыходжанні лавіны ў Балгарыі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два снаўбардысты загінулі пры сыходжанні лавіны ў гарах Пірын у раёне балгарскага гарналыжнага курорта Банска. Аб гэтым паведамляе балгарскі партал навін Darik News.

Інцыдэт здарыўся сёння каля 12.00 па мясцовым часе. Паводле папярэдніх даных, сыходжанне лавіны справакавалі снаўбардысты, якія з'язджалі па схіле. Грамадзянства загінулых не паведамляецца.

Горнавыратавальная служба Балгарыі папярэджвае, што небяспека лавін у гарах Пірын цяпер захоўваецца. Балгарскі Чырвоны Крыж заклікае аматараў актыўнага зімовага адпачынку строга выконваць правілы паводзін у гарах - як на схілах, так і за іх межамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі