Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2017, 12:23

Дума прыняла закон, што датычыцца прысягі пры прыёме ў грамадзянства РФ і яго адклікання ў тэрарыстаў

19 ліпеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Дзярждума прыняла сёння ў трэцім, канчатковым, чытанні праект закона, якім уводзіцца абавязак прынясення прысягі пры атрыманні грамадзянства Расіі, а таксама вызначаюцца падставы для яго адклікання ў асуджаных за тэрарызм і экстрэмізм.

Асноўнай навелай прынятага закона сталі нормы аб прынясенні прысягі пры атрыманні грамадзянства РФ. Паводле паправак, парадак яе прынясення будзе ўстанаўлівацца прэзідэнтам Расіі. Адмова ад прысягі вядзе да адмены рашэння аб прадастаўленні расійскага грамадзянства.

Закон таксама захоўвае канцэптуальныя палажэнні аб адмене рашэнняў аб прадастаўленні грамадзянства Расіі для асуджаных за тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць. Між тым адказнасць за такія злачынствы, не будзе распаўсюджвацца на дзяцей і мужа або жонку злачынца, калі яны не з'яўляліся саўдзельнікамі. Гэта значыць, у дачыненні да іх адмена рашэння аб прыёме ў грамадзянства РФ прымяняцца не будзе.

Пералік злачынстваў, за ўчыненне якіх плануецца адмена рашэння аб прыёме ў грамадзянства РФ, даволі шырокі. Ён прызначаны стварыць больш шырокае поле для дзеянняў на апярэджанне з боку праваахоўных органаў у барацьбе з тэрарыстычнымі пагрозамі.

У выпадку адабрэння Саветам Федэрацыі і падпісання прэзідэнтам РФ закон павінен уступіць у сілу з 1 верасня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі