Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2017, 10:56

Другі апоўзень сышоў у кітайскай правінцыі Сычуань

27 чэрвеня, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. Другі апоўзень сышоў сёння раніцай на тэрыторыі вёскі Сіньма ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), паведамілі мясцовыя ратавальнікі.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, паколькі раён быў ачэплены пасля папярэджання аб апоўзнях, апублікаванага ў панядзелак. Паводле даных спецыялістаў, у ходзе апоўзня абрушылася каля сотні кубаметраў грунту.

Папярэдні апоўзень сышоў на вёску 24 чэрвеня. Пад слоем грунту былі пахаваны 62 будынкі, без вестак прапалі 93 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі