Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2016, 10:15

Дэпутаты ніжняй палаты парламента Казахстана аднагалосна выбралі новага спікера

22 чэрвеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Дэпутаты ўсіх парламенцкіх фракцый у ходзе пленарнага пасяджэння мажыліса (ніжняй палаты) парламента Казахстана аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Нурлана Нігматуліна на пасаду спікера мажыліса. За прагаласавалі 102 дэпутаты.

"Хацеў бы выказаць удзячнасць за вашу падтрымку. Гэта для мяне высокі гонар і адказнасць перш за ўсё перад кіраўніком дзяржавы і ўсім дэпутацкім корпусам", - адзначыў Нурлан Нігматулін.

Прапанову разгледзець кандыдатуру Нурлана Нігматуліна на пасаду старшыні мажыліса парламента краіны агучыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на сходзе фракцыі партыі "Нур Атан" мажыліса парламента ў Астане. Фракцыя партыі 21 чэрвеня падтрымала прапанову аб вылучэнні Нурлана Нігматуліна на пасаду спікера.

Нурлан Нігматулін са студзеня 2012 па красавік 2014 года займаў пасаду старшыні мажыліса парламента Казахстана. З 3 красавіка 2014 года займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Казахстана.

У розныя гады Нурлан Нігматулін працаваў акімам Карагандзінскай вобласці, а таксама быў першым намеснікам старшыні партыі "Нур Атан".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі