Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2017, 16:47

Дэкларацыя аб будучым ЕС пасля Brexit падпісана ў Рыме

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рыме сёння падпісана дэкларацыя аб будучым Еўрапейскага саюза пасля Brexit, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цырымонія падпісання прайшла на саміце да 60-годдзя Рымскага дагавора. Подпісы пад дакументам паставілі лідары 27 еўрапейскіх краін, якія застануцца ў саюзе пасля выхаду з яго Вялікабрытаніі.

У дэкларацыі вызначаны прыярытэты развіцця ЕС. У іх ліку называюцца працвітанне, эканамічны рост, абарона і бяспека, сацпалітыка і лідарства на міжнароднай арэне. Адначасова Еўрасаюз мае намер садзейнічаць стабільнасці і працвітанню ва ўсіх рэгіёнах планеты.

Адзначаецца таксама імкненне да салідарнасці і адзінства ў Еўрасаюзе на фоне выклікаў, якія з'яўляюцца перад аб'яднаннем. Увага звяртаецца на тэрарыстычную пагрозу, якой даводзіцца сёння процістаяць. Абарону і бяспеку еўрапейскія дзяржавы будуць умацоўваць у супрацоўніцтве з НАТА з улікам нацыянальных інтарэсаў краін ЕС.

Дэкларацыю аб будучым ЕС падпісалі ў зале Палаца кансерватараў. Менавіта там роўна 60 гадоў таму адбылося падпісанне дагавора аб стварэнні Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі