Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2018, 18:41

Датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі пройдуць 24 чэрвеня

18 красавіка, Анкара /БЕЛТА - Анадолу/. Датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі пройдуць 24 чэрвеня. Аб гэтым сёння паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Такое рашэнне прынята ў ходзе перагавораў прэзідэнта з лідарам Партыі нацыяналістычнага руху Дэўлетам Бахчэлі. Паводле слоў прэзідэнта, Вышэйшая выбарчая камісія Турцыі неадкладна пачне падрыхтоўку да правядзення выбараў.

У аўторак, 17 красавіка, Бахчэлі выступіў з прапановай правесці датэрміновыя выбары ў краіне 26 жніўня 2018 года.

Першапачаткова правядзенне выбараў было запланавана на лістапад 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі