Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2018, 17:26

Дагавор аб пенсійным забеспячэнні ў ЕАЭС плануецца падпісаць да канца года

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб пенсійным забеспячэнні ў ЕАЭС плануецца падпісаць да канца 2018 года, паведаміў старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе, мы спадзяёмся, будзе падпісаны дагавор аб пенсійным забеспячэнні працоўных. З прыняццем гэтага рашэння людзям стане прасцей мяняць месца работы ў межах саюза, гэта тая самая працоўная мабільнасць, да якой мы імкнёмся. Людзі атрымаюць магчымасць выбару, дзе ім выходзіць на пенсію", - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.

Расія ў бягучым годзе старшынствуе ў органах ЕАЭС. Гаворачы аб асноўных напрамках работы, старшыня ўрада РФ акцэнтаваў увагу, што важна выканаць работу па стратэгічных задачах, якія стаяць перад саюзам. "Для гэтага трэба будзе заняцца ўстараненнем бар'ераў і абмежаванняў, што застаюцца на нашым рынку, мэтанакіравана і паслядоўна развіваць унутраны контур інтэграцыі, фарміраваць адзіныя рынкі тавараў і паслуг, праводзіць узгодненую палітыку ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, выбудоўваць палітыку імпартазамяшчэння, каб у выніку выйсці на ўзаемавыгадныя сумесныя праекты і перайсці да стварэння высокатэхналагічнай прадукцыі", - дадаў ён.

За мінулы год удалося ліквідаваць 10 бар'ераў, але колькасць зваротаў бізнесу істотна большая, найбольш праблемнымі з'яўляюцца сферы тэхнічнага і мытнага рэгулявання, мытных паслуг. "Гэтыя ўсе нарматыўныя хібы нам давядзецца ліквідаваць па ўсіх нацыянальных эканоміках", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэм'ер-міністр таксама прапанаваў дапоўніць парадак дня ЕАЭС новымі ініцыятывамі, у тым ліку па развіцці лічбавай эканомікі. Наспела неабходнасць больш глыбока заняцца такімі сферамі, як атамная энергетыка, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, медыцына, экалогія, турызм, спорт.

Падводзячы вынікі 2017 года для ЕАЭС, Дзмітрый Мядзведзеў праінфармаваў, што аб'ём узаемнага гандлю паміж краінамі, як і прагназавалася, павялічыўся амаль на 27 працэнтаў. Расце валавы ўнутраны прадукт, прамысловая і сельгасвытворчасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі