Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2017, 18:32

Да двайнога забойства ў каледжы ў Маскве прывёў канфлікт паміж студэнтам і выкладчыкам

1 лістапада, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Канфлікт на глебе непрыязных адносін паміж студэнтам і выкладчыкам у каледжы на захазе Масквы мог стаць прычынай двайнога забойства ў навучальнай установе. Аб гэтым паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

"Паміж студэнтам і выкладчыкам адбыўся канфлікт, пасля чаго адзін з іх нанёс некалькі ўдараў апаненту, а потым скончыў жыццё самагубствам", - сказаў субяседнік агенцтва.

Паводле слоў крыніцы ў праваахоўных органах, адзін з забітых быў выкладчыкам АБЖ. "Ён выкладаў АБЖ і атрымліваў падзякі за выкладчыцкую дзейнасць", - адзначыла крыніца.

Цяпер на месцы працуюць аператыўнікі крымінальнага вышуку паліцыі Масквы, высвятляюцца падрабязнасці інцыдэнту, апытваецца кіраўніцтва каледжа, выкладчыкі, а таксама аднакурснікі загінулага студэнта.

Як паведамлялася, у Маскве ў будынку Заходняга комплексу бесперапыннай адукацыі былі знойдзены целы выкладчыка 1973 года нараджэння, а таксама навучэнца 1999 года нараджэння са шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі ў вобласці шыі. Па факце забойстваў узбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі