3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры нападзенні на будынак прэфектуры паліцыі ў Парыжы загінулі чатыры чалавекі. Злачынец забіты, ён 20 гадоў працаваў у прэфектуры, паведамляе французскі тэлеканал BFM.
Паводле папярэдняй версіі, матывам злачынства мог стаць унутраны канфлікт супрацоўнікаў разведвальнага ўпраўлення прэфектуры.
На месца прыбылі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Эдуар Філіп, міністр унутраных спраў Крыстоф Кастанер і яго дзяржаўны сакратар Ларан Нуньес, а таксама прадстаўнікі гарадской пракуратуры. Раён ЧП ачэплены, рух на суседніх вуліцах закрыты, станцыя метро "Сітэ" часова не працуе.
Мэр Парыжа Ан Ідальга ў сувязі з інцыдэнтам выказала спачуванні родным і блізкім загінулых.
Як паведамлялася раней, узброены нажом чалавек сёння каля 13.30 па мясцоым часе ўчыніў нападзенне на паліцэйскі ўчастак на востраве Сітэ. Першапачаткова паведамлялася пра двух параненых паліцэйскіх, а таксама аб тым, што нападаючага застрэлілі.-0-