Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лютага 2017, 15:40

Чацвёра альпіністаў загінулі ў італьянскіх Альпах

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частка ледніка абрушылася на групу альпіністаў у італьянскіх Альпах, загінулі як мінімум чатыры чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Альпіністы ажыццяўлялі ўзыходжанне ў італьянскай правінцыі Вале-д'Аоста. У нейкі момант ад гары адкалолася частка ледніка, якая накрыла групу скалалазаў.

Паводле адных даных, у выніку інцыдэнту загінулі чатыры чалавекі, яшчэ адзін быў шпіталізаваны. Паводле іншай інфармацыі, загінулі пяць альпіністаў, яшчэ адзін атрымаў траўмы. Інфармацыя ўдакладняецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі