Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2016, 16:43

Чарнагорыя ўступіла ў НАТА

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў НАТА падпісалі пратакол аб уступленні Чарнагорыі ў рады Паўночнаатлантычнага альянсу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Стаць паўнапраўным, 29-м, членам НАТА Чарнагорыя зможа пасля ратыфікацыі падпісанага сёння дакумента. На гэта можа пайсці да двух гадоў, гавораць палітыкі.

Аднак ужо з сённяшняга дня Чарнагорыя набыла статус наглядальніка ў савеце НАТА, а значыць, зможа прысутнічаць на ўсіх сустрэчах і пасяджэннях арганізацыі, таксама краіна будзе ўдзельнічаць у абмеркаванні дакументаў альянсу, але не будзе іх падпісваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі