Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2017, 10:15

Чарнагорыя афіцыйна ўступіла ў НАТА

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарнагорыя афіцыйна стала членам НАТА. Як паведамляюць інфармагенцтвы, улады краіны ратыфікавалі дагавор аб уступленні Чарнагорыі ў альянс.

Дагавор быў падпісаны ў Вашынгтоне. На цырымоніі прысутнічалі міністр замежных спраў Чарнагорыі Срджан Дарманавіч, прэм'ер-міністр краіны Душка Маркавіч, а таксама амерыканскі дыпламат Томас Шэнан і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Срджан Дарманавіч перадаў на цырымоніі ў Дзярждэпартаменце ЗША дакумент аб далучэнні краіны да НАТА намесніку дзяржсакратара ЗША Томасу Шэнану. Згодна з Паўночнаатлантычным (Вашынгтонскім) дагаворам, уступленне краіны ў альянс адбываецца з перадачай на захоўванне ўраду ЗША дакумента аб яе далучэнні да гэтага дагавора.

Прэм'ер-міністр назваў уступленне ў альянс "гістарычнай падзеяй для краіны і нацыі".

Чарнагорыя стала 29-м членам НАТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі