Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2018, 15:31

Brexit каштаваў 900 фунтаў кожнай дамашняй гаспадарцы Вялікабрытаніі - Банк Англіі

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожная дамашняя гаспадарка Вялікабрытаніі страціла амаль 900 фунтаў (1000 еўра) пасля рашэння краіны выйсці з ЕС. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў кіраўнік Банка Англіі Марк Карні.

"Рэальныя даходы дамашняй гаспадаркі на 900 фунтаў ніжэйшыя за прагнозы, зробленыя ў маі 2016 года", - сказаў Марк Карні. Ён адзначыў, што аб'ём ВУП пасля Brexit аказаўся на 2 працэнты меншы за прагназуемы да рэферэндуму.

Рэферэндум па пытанні выхаду Вялікабрытаніі з ЕС (Brexit) прайшоў 23 чэрвеня 2016 года. Пры гэтым 51,9 працэнта з больш як 33,5 млн прагаласаваўшых выказаліся за незалежнасць ад ЕС, за захаванне членства прагаласавалі 48,1 працэнта ўдзельнікаў апытання. Афіцыйныя перагаворы паміж Лонданам і Бруселем па ўмовах, на якіх Вялікабрытанія выйдзе з ЕС, пачаліся 19 чэрвеня 2017 года ў бельгійскай сталіцы. Яны павінны прадоўжыцца да лістапада 2018 года, пасля чаго дасягнутую здзелку павінны адобрыць Еўрапарламент і Вестмінстэр. Сам Brexit пройдзе 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага павінен настаць пераходны перыяд, які прадоўжыцца да 31 снежня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі