Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 11:37

Борут Пахар перавыбраны прэзідэнтам Славеніі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Славеніі Борут Пахар перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на дзяржаўную выбарчую камісію (ДВК) краіны.

Па выніках падліку 99,98 працэнта галасоў, 54-гадовы Пахар заваяваў 52,94 працэнта падтрымкі выбаршчыкаў. Пасля аб'яўлення папярэдніх вынікаў ён падзякаваў усім, хто яго падтрымаў. Борут Пахар таксама адзначыў, што лічыць сваёй галоўнай задачай падтрымаць палітычную стабільнасць і мір у існуючай у Еўропе складанай і непрадказальнай сітуацыі.

Яўка выбаршчыкаў склала 41,74 працэнта, або больш як 715 тыс. чалавек.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Славеніі праходзіў 12 лістапада. Выбаршчыкам трэба было аддаць свой голас на карысць аднаго з двух кандыдатаў. Па выніках першага тура, які прайшоў 22 кастрычніка, перамогу атрымалі дзеючы прэзідэнт Борут Пахар і мэр горада Камнік Мар'ян Шарэц. Па выніках першага тура Борут Пахар атрымаў 47,21 працэнта галасоў, Мар'ян Шарэц - 24,76 працэнта.

Славенія з'яўляецца парламенцкай рэспублікай. Прэзідэнт краіны надзелены ў большай ступені цырыманіяльнымі функцыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі