Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2017, 14:13

Больш за 90 тыс. чалавек засталіся без святла ў выніку ляснога пажару ў Чылі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На захадзе Чылі 11 студзеня ўспыхнуў лясны пажар, паведамляюць інфармагенцтвы.

Агонь пагражае населеным пунктам і важным аб'ектам інфраструктуры Чылі. Паводле апошніх даных, стыхіяй знішчаны чатыры будынкі. Для ліквідацыі агню выкарыстоўваюцца самалёты і верталёты.

У выніку пажару каля 94 тыс. чалавек засталіся без святла. Больш за 160 зняволеных жаночай турмы, якая знаходзіцца недалёка ад месца ўзгарання, былі эвакуіраваны.

Гэта ўжо не першы пажар у Чылі ў бягучым годзе. У рэгіёне 2 студзеня быў аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Тады агонь знішчыў больш за 220 дамоў, пацярпелі 19 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі