Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 15:35

Больш за 30 чалавек загінулі пры крушэнні поезда ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 30 чалавек загінулі ў чыгуначнай аварыі, якая здарылася ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету "Дэйлі нэйшн".

Аварыя адбылася каля горада Лубудзі. Сышоў з рэек поезд, які транспартаваў лёгкаўзгаральныя рэчывы. Загарэліся 11 з 13 вагонаў саставу. У поездзе ў момант аварыі было некалькі дзясяткаў чалавек, якія праніклі туды нелегальна, каб праехаць з адной часткі краіны ў другую.

Вядзецца расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі