17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 160 прадстаўнікоў СНД увойдуць у маніторынгавую місію на выбарах у парламент Арменіі, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.
Там удакладнілі, што ў Цэнтрвыбаркам краіны ўжо накіраваны дакументы на акрэдытацыю больш як 160 наглядальнікаў ад Садружнасці. У іх складзе прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і Выканаўчага камітэта СНД.
Місію ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Выбары ў Нацыянальны сход Арменіі назначаны на 2 красавіка 2017 года. У снежні 2015 года ў краіне прайшоў рэферэндум, па выніках якога было прынята рашэнне аб пераходзе на парламенцкую форму праўлення.-0-