Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2017, 14:46

Больш за 120 чалавек памерлі ў Малайзіі з пачатку года з-за ліхаманкі дэнге

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Успышка ліхаманкі дэнге з пачатку 2017 года забрала жыцці больш як 120 жыхароў Малайзіі, колькасць хворых перавышае 50 тыс. чалавек, паведамляе ТАСС.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Малайзіі, найбольш складаная сітуацыя ў штаце Джахор, на які прыпадае амаль 80 працэнтаў усіх выпадкаў захворвання. Пры гэтым небяспечная хвароба прадаўжае распаўсюджвацца.

Ліхаманка дэнге - вострае віруснае захворванне, для якога характэрны млоснасць, сып, высокія тэмпературы, галаўныя і паяснічныя болі. Хвароба найбольш распаўсюджана ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі