Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 студзеня 2018, 09:46

Больш як 75 тыс. чалавек эвакуіравана на Філіпінах з-за пагрозы вывяржэння вулкана

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Філіпінах эвакуіравана больш як 75 тыс. чалавек з-за пагрозы вывяржэння вулкана Маён, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Нацыянальны савет па кіраванні ў надзвычайных сітуацыях (NDRRMC).

Большасць з пацярпелых знаходзяцца ў цэнтрах эвакуацыі. Іх арганізавана больш за 65.

У ноч на 25 студзеня былі зафіксаваны выкіды лавы на вышыню 400-500 м, слупы попелу ўзнімаюцца на вышыню 3-5 км.

У сувязі з павелічэннем сейсмічнай актыўнасці і выкідамі лавы інстытутам вулканалогіі і сейсмалогіі Філіпін (Phivolcs) быў устаноўлены чацвёрты (перадапошні) узровень небяспекі вывяржэння вулкана. На тэрыторыі правінцыі Албай прыпынены вучэбныя заняткі. Самалётам грамадзянскай авіяцыі рэкамендуецца пазбягаць палётаў паблізу вулкана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі