Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2016, 11:31

Больш як 40 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў прыедуць на адкрыццё Алімпіяды-2016

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На цырымоніі адкрыцця ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра чакаецца прысутнасць больш як 40 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў з усяго свету, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Акрамя таго, 5 жніўня, у дзень адкрыцця Алімпіяды-2016 на трыбунах легендарнага стадыёна "Маракана", што ўмяшчае амаль 80 тыс. гледачоў, будуць прысутнічаць больш як 50 міністраў спорту.

На Алімпійскіх гульнях у Рыа будзе разыграна рэкордная колькасць камплектаў узнагарод - 306 у 33 відах спорту. Арганізатары чакаюць, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 206 нацыянальных каманд, што таксама з'яўляецца рэкордам за ўвесь час правядзення Алімпіяд. Першыя ў гісторыі Гульні ў Паўднёвай Амерыцы завершацца 21 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі