Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Больш як 240 чалавек памерлі ад халеры ў Емене за тры тыдні - СААЗ

У свеце 19.05.2017 | 17:59

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 23 тыс. выпадкаў захворвання на халеру і больш за 240 выпадкаў смерці ад гэтай хваробы зарэгістравана ў Емене за апошнія тры тыдні. Аб гэтым паведаміла сёння Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), інфармуе ТАСС.

"За апошні тры тыдні 23 425 захварэлі і 242 памерлі", - заявіў у ходзе брыфінгу ў Жэневе па тэлефоне з Емена прадстаўнік СААЗ у гэтай краіне Невіа Загарыя. Паводле яго слоў, хвароба зафіксавана ў 18 з 23 правінцый краіны.

Прадстаўнік СААЗ нагадаў, што халера распаўсюдзілася ў Емене з кастрычніка 2016 года, аднак у снежні пайшла на спад. У сувязі з новай успышкай гэтай хваробы СААЗ расцэньвае сітуацыю як "вельмі трывожную". Усяго з кастрычніка па 17 мая зарэгістравана больш за 45 тыс. выпадкаў халеры.

14 мая ў сувязі з успышкай халеры ўлады еменскай сталіцы Саны ўвялі ў горадзе рэжым надзвычайнага становішча.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дзе сабраць дзіця ў школу У магазінах Мінска праводзяцца аднадзённыя акцыі са зніжэннем цэн да 40%, малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям прадастаўляецца скідка 10% на школьныя тавары.