Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 снежня 2016, 10:17

Больш як 1400 турыстаў апынуліся ў палоне шторму на індыйскіх Андаманскіх астравах

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 1400 турыстаў апынуліся ў палоне шторму на індыйскіх Андаманскіх астравах, паведамляюць інфармагенцтвы.

Правесці эвакуацыю пакуль няма магчымасці. Чатыры ваенныя караблі знаходзяцца за 50 км ад астравоў у чаканні магчымасці падысці да іх, каб адвезці людзей у сталіцу архіпелага горад Порт-Блэр.

У раёне астравоў Хавелок і Ніл (Нейл) бушуе моцны шторм і ідзе трапічны лівень. Метэаролагі прагназуюць паляпшэнне надвор'я на працягу 48 гадзін, калі цыклон пачне перамяшчацца на захад.

Андаманскія астравы ў Індыйскім акіяне прывабліваюць аматараў марскога адпачынку і падводнага плавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі