Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2016, 09:08

Больш як 10 тыс. чалавек вымушаны пакінуць свае дамы з-за тайфуну ў Японіі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 10 тыс. чалавек вымушаны пакінуць свае дамы з-за тайфуну Міндуль на паўночным усходзе Японіі, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на мясцовыя СМІ.

На паўночны ўсход Японіі тайфун прыйшоў крыху аслабелым. Напярэдадні ён абрушыўся на цэнтр японскага вострава Хасю, у тым ліку на Токіа. Загінула жанчына, больш як 60 чалавек атрымалі траўмы, пашкоджаны 62 дамы.

Стыхія прынесла з сабой праліўныя дажджы і моцны вецер. Рэкі перапоўнены, захоўваецца пагроза апоўзняў.-0-

Магутны трапічны шторм абрушыўся на ЯпоніюМагутны трапічны шторм абрушыўся на Японію
Магутны трапічны шторм абрушыўся на цэнтральныя раёны Японіі, у тым ліку на Токіа. Цяпер ён рухаецца ў паўночна-заходнім напрамку, парывы ветру дасягаюць 35 м/с.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі