Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 верасня 2017, 09:08

Блок Меркель атрымаў перамогу на выбарах у Бундэстаг

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Блок Хрысціянска-сацыяльнага і Хрысціянска-дэмакратычнага саюзаў стаў пераможцам на выбарах у Бундэстаг, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на афіцыйныя папярэднія рэзультаты, якія апублікаваны старшынёй Федэральнай выбарчай камісіі Дзітэрам Зарайтэрам.

Так, блок канцлера Германіі Ангелы Меркель набраў 33 працэнты галасоў, Сацыяльна-дэмакратычная партыя Германіі - 20,5 працэнта, "Альтэрнатыва для Германіі" - 12,6 працэнта. Свабодную дэмакратычную партыю падтрымалі 10,7 працэнта выбаршчыкаў, "зялёных" - 8,9 працэнта, Левую партыю - 9,2 працэнта.

СДПГ ужо заявіла, што збіраецца пайсці ў апазіцыю. Калі так сапраўды адбудзецца, то кіруючая кааліцыя можа сфарміравацца толькі па адным сцэнарыі: блок ХДС/ХСС, свабодныя дэмакраты і "зялёныя". Іншая справа, што такі ўрад будзе нельга назваць устойлівым, паколькі пазіцыі партый, якія могуць у яго ўвайсці, адрозніваюцца па некаторых ключавых пунктах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі