Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2019, 15:14

Беспілотнікі з узрыўчаткай атакавалі нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беспілотныя лятальныя апараты, начыненыя ўзрыўчаткай, атакавалі нафтавыя аб'екты ў раёне Эр-Рыяда, паведамляе Reuters.

Міністр энергетыкі Саудаўскай Аравіі Халід аль-Фаліх заявіў, што нападзенне не паўплывае на экспарт нафты і нафтапрадуктаў.

Паводле інфармацыі Associated Press, адначасова з нафтавымі аб'ектамі каля Эр-Рыяда быў атакаваны нафтаправод, які перапампоўвае нафту з усходу на захад каралеўства. У выніку нападзення ўзнік пажар, які ўдалося ўзяць пад кантроль. Тым не менш дзяржаўная кампанія Saudi Aramco спыніла прапампоўку нафты па трубаправодзе.

За апошнія дні гэта другое нападзенне на нафтавыя аб'екты, якія належаць Саудаўскай Аравіі. 12 мая ў акваторыі ААЭ былі атакаваны саудаўскія нафтавыя танкеры. У выніку судны атрымалі пашкоджанні, аднак уцечкі сыравіны не адбылося, ніхто з экіпажа не пацярпеў.

Паводле слоў Халіда аль-Фаліха, такія нападзенні могуць пагражаць глабальным пастаўкам нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі