Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2017, 11:07

Бердымухамедаў уступіў на пасаду прэзідэнта Туркменістана

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраны прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў уступіў на пасаду, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цырымонія інаўгурацыі прайшла сёння ў Ашхабадзе. Нававыбраны прэзідэнт даў клятву выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, абараняць дзяржаўную незалежнасць і статус нейтралітэту Туркменістана, прысвяціць сілы яднанню туркменскага народа, абароне яго мірнага жыцця, верай і праўдай служыць свайму народу.

Гурбангулы Бердымухамедаў перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Туркменістане 12 лютага. За яго прагаласавалі 97,69 працэнта выбаршчыкаў. Прэзідэнт выбраны на сямігадовы тэрмін, што прадугледжана новай Канстытуцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі