Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2017, 12:53

Бердымухамедаў падарыў Пуціну шчаня алабая ў Сочы

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у час двухбаковых перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы падарыў яму шчаня алабая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Туркменістана павіншаваў расійскага лідара з днём анёла. Ён адзначыў, што алабай стаў асноўным сімвалам праведзеных у краіне Азіяцкіх гульняў і будзе для расійскага лідара верным сябрам.

Алабай - старажытная парода сярэднеазіяцкіх аўчарак. У Туркменістане чыстакроўныя сярэднеазіяты лічацца нацыянальным здабыткам і нават забаронены да вывазу з краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі