Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лютага 2018, 12:20

Азіяцкія біржы дэманструюць значны спад следам за амерыканскімі

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскія фондавыя індэксы завяршылі таргі 8 лютага чарговым спадам, прывёўшы да абрушэння фондавых біржаў у Японіі і Кітаі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да закрыцця сесіі 8 лютага амерыканскі прамысловы індэкс Dow Jones знізіўся на 1033 пункты (на 4,15 працэнта). Індэкс высокатэхналагічных кампаній NASDAQ знізіўся на 274 пункты (на 3,9 працэнта), індэкс S&P 500, які ўключае ў сябе 500 самых буйных кампаній рынку ЗША, знізіўся на 100 пунктаў (на 3,75 працэнта).

Значны спад паказалі акцыі General Electric (-4,79 працэнта), Microsoft (-4,12 працэнта), Google (-3,93 працэнта) і Citigroup (-3,65 працэнта).

Следам за зніжэннем каціровак на біржы ў ЗША значны спад прадэманстравалі буйнейшыя азіяцкія біржы. Так, ключавы індэкс Такійскай фондавай біржы Nikkei, які адлюстроўвае дынаміку каціровак акцый 225 вядучых кампаній Японіі, на адкрыцці таргоў 9 лютага абваліўся на 3 працэнты.

Асноўны індэкс Шанхайскай фондавай біржы Shanghai Composite Index знізіўся на 5,15 працэнта, шэньчжэньскі Shenzhen Composite Index упаў на 2,68 працэнта. Ганконгскі індэкс Hang Seng упаў на 4,25 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі