Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2017, 11:15

Аўтобус з прыхаджанамі разбіўся ў Тэхасе

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйное дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Тэхас. Як перадаюць інфармагенцтвы, аўтобус з прыхаджанамі баптысцкай царквы разбіўся пры сутыкненні з пікапам. Ахвярамі аварыі сталі 12 чалавек, яшчэ трое шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Усё здарылася на адной з трас у паўднёва-заходняй частцы штата, за 120 км на захад ад горада Сан-Антоніа. Удакладняецца, што прыхаджане баптысцкай царквы горада Нью-Браўнфелс вярталіся дадому з трохдзённай загараднай паездкі.

Цяпер паліцэйскія праводзяць расследаванне здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі