Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2018, 11:32

Аўтамабіль урэзаўся ў агароджу Вестмінстэрскага палаца, ёсць пацярпелыя

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабіль урэзаўся сёння раніцай у агароджу Вестмінстэрскага палаца ў Лондане, дзе праходзяць пасяджэнні брытанскага парламента, паведамляе ВВС.

У выніку здарэння ёсць пацярпелыя сярод пешаходаў. Дакладных звестак аб іх стане пакуль няма.

Паводле даных паліцыі, вадзіцель аўтамабіля затрыманы. Прычыны інцыдэнту пакуль не ўстаноўлены.

Як паведамляе ТАСС, усе вуліцы, прылеглыя да Парламенцкай плошчы, закрыты для руху аўтатранспарту. На месцы здарэння знаходзяцца ўзброеныя супрацоўнікі паліцыі, карэты хуткай дапамогі і пажарныя машыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі