Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2017, 10:27

Аўстралійскі Мельбурн прызнаны самым камфортным горадам свету

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Горад Мельбурн у Аўстраліі названы самым камфортным горадам для жыцця, па версіі аналітыкаў выдання The Economist, паведамляюць інфармагенцтвы.

Складальнікі спіса ўлічвалі стабільнасць, інфраструктуру, навакольнае асяроддзе, ахову здароўя і адукацыю, культуру.

Мельбурн набраў 97,5 бала са 100 магчымых. На другім месцы ў рэйтынгу размясцілася Вена (Аўстрыя), далей ідуць тры канадскія гарады - Ванкувер, Таронта, Калгары (Канада). У топ-10 па камфорце для жыцця таксама ўвайшлі Адэлаіда, Перт (Аўстралія), Окленд (Новая Зеландыя), Хельсінкі (Фінляндыя), Гамбург (Германія). Усяго ацэньвалася 140 гарадоў.

Як правіла, у лідары рэйтынгу трапляюць не самыя буйныя гарады эканамічна развітых краін свету. Гэта тлумачыцца тым, што ў мегаполісах даволі адчувальная нагрузка на інфраструктуру, больш складана забяспечыць бяспеку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі