Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2016, 13:20

Атака на каледж у Пакістане: колькасць загінулых узрасла да 59 чалавек

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку атакі тэрарыстаў на паліцэйскі каледж каля пакістанскага горада Квета павялічылася да 59 чалавек, раненні атрымалі больш за 160. Як паведамляюць інфармагенцтвы, колькасць загінулых і параненых можа ўзрасці.

Камандуючы пагранічнымі войскамі правінцыі Белуджыстан генерал-маёр Шэр Афган заявіў, што атака была арганізавана баевікамі забароненай суніцкай тэрарыстычнай групоўкі "Лашкар-э-джангві", якая дзейнічае пад эгідай "Руху талібаў Пакістана".

Позна вечарам 24 кастрычніка трое тэрарыстаў, якія былі ўзброены аўтаматамі і мелі пры сабе паясы смяротнікаў, праніклі ў казарму паліцэйскага каледжа праз яго цэнтральныя вароты, папярэдне абясшкодзіўшы вартавых на назіральнай вышцы.

У казарме баевікі адкрылі хаатычны агонь па кадэтах, якія спалі, пасля чаго двое тэрарыстаў падарвалі сябе, што і прывяло да вялікай колькасці ахвяр. Трэці тэрарыст быў застрэлены байцамі падраздзялення хуткага рэагавання пагранічных войскаў.

Аперацыя супраць баевікоў працягвалася тры гадзіны і цяпер завершана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі