Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2017, 10:14

Амаль тысячу чалавек шпіталізавалі ў Японіі з-за гарачыні

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі з-за гарачыні за мінулы тыдзень шпіталізавалі амаль тысячу чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Большасць пацярпелых - жыхары Токіа, а таксама прэфектур Осака, Хіёга, Сайтама, Канагава і інш. Каля палавіны дастаўленых у бальніцы з цеплавымі ўдарамі - людзі старэйшыя за 65 гадоў.

Гарачыня ўсталявалася ў Японіі 20 мая. Тэмпература ў некаторых рэгіёнах перавышае ў цені плюс 30 градусаў па Цэльсіі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, гарачае надвор'е ў бліжэйшыя дні захаваецца на большай тэрыторыі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі