Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2017, 10:54

Амаль 8 тыс. чалавек эвакуіраваны з гандлёвых цэнтраў у Маскве з-за паведамленняў аб мініраванні

18 верасня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Амаль 8 тыс. чалавек эвакуіраваны ў Маскве з буйных гандлёвых цэнтраў вечарам 17 верасня ў сувязі са званкамі невядомых, якія пагражалі ўчыніць выбух. Аб гэтым ТАСС паведаміла крыніца ў экстранных службах горада.

Былі эвакуіраваны наведвальнікі гандлёвых цэнтраў МЕГА і ІКЕА Цёплы стан, "Ашан", МЕГА і ІКЕА Хімкі, ГЦ "Рыа", ГЦ "Ахотны рад", ГЦ "Вегас", ГЗЦ "Акіянія", ГЦ "Добра!", ГЦ "Маскварэчча".

Супрацоўнікі аператыўных службаў праверылі ўсе гэтыя гандлёвыя цэнтры. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, ніводнае паведамленне аб пагрозе выбуху не пацвердзілася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі