Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 жніўня 2017, 10:53

Амаль 20 тыс. веннаслужачых мабілізаваны для ліквідацыі наступстваў "Харві"

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 20 тыс. ваеннаслужачых са складу падраздзяленняў нацыянальнай гвардыі будуць займацца дапамогай пацярпелым ад шторму "Харві" і ліквідацыяй наступстваў паводкі на тэрыторыі штата Тэхас. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі губернатар штата Грэг Эбат, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў губернатара, цяпер для ліквідацыі наступстваў урагану задзейнічана 12 тыс. ваеннаслужачых нацгвардыі Тэхаса. У бліжэйшы час іх колькасць будзе даведзена прыкладна да 20 тыс., у тым ліку за кошт мабілізацыі ў іншых штатах.

У той жа час Міністэрства абароны ЗША прадаставіла мясцовым уладам дадаткова 200 маторных лодак і 200 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Цяпер у месцах эвакуацыі знаходзяцца каля 30 тыс. чалавек, пацярпелых ад "Харві".

Губернатар таксама паведаміў, што больш за 8,5 тыс. чалавек выратаваны за час стыхійнага бедства. "Горшае для поўдня Тэхаса яшчэ не мінула. Гэта абумоўлена працяглымі дажджамі", - падкрэсліў Грэг Эбат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі