Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 верасня 2017, 16:23

Амаль 146 тыс. прадстаўнікоў народнасці рахінджа ўцяклі з М'янмы

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі народнасці рахінджа ўцякаюць з М'янмы ў Бангладэш з-за міжрэлігійнага канфлікту, які прадаўжаецца ў М'янме. Як паведамляе Рэйтэр, каля 146 тыс. рахінджаў за апошнія два тыдні пакінулі ўжо краіну ў пошуках прыстанішча.

Людзі масава сталі пакідаць дамы пасля таго, як 25 жніўня ў штаце Ракхайн некалькі соцень баевікоў руху "Араканская армія выратавання рахінджа", які ў М'янме лічыцца тэрарыстычным, напалі на 30 апорных пунктаў паліцыі. У выніку сутыкненняў з прадстаўнікамі правапарадку загінулі звыш 400 чалавек, у асноўным гэта баевікі-рахінджа. Цяпер канфлікт прадаўжаецца, некаторыя СМІ ўсё, што здарылася, называюць генацыдам рахінджаў.

Як адзначае ТАСС, штат Ракхайн вядомы ў М'янме як месца кампактнага пражывання мусульман народнасці рахінджа (этнічная меншасць), якіх улады рэспублікі адмаўляюцца прызнаваць грамадзянамі краіны, лічачы іх нелегальнымі мігрантамі з Бангладэш. У Ракхайне неаднаразова ўспыхвалі канфлікты на рэлігійнай глебе, якія прыводзілі да сутыкненняў паміж мусульманамі і мясцовымі будыстамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі