Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 чэрвеня 2016, 10:01

Амаль 100 чалавек загінулі ад урагану ў Кітаі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр урагану ў горадзе Яньчэн і іншых раёнах усходняй кітайскай правінцыі Цзянсу дасягнула 98 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раненні атрымалі амаль 800 чалавек.

Кітайская правінцыя Цзянсу ператварылася ў раён бедства ў выніку тарнада 23 чэрвеня. За гадзіну выпала 102 мм ападкаў. Стыхія разбурыла дамы, пашкодзіла лініі электраперадачы. Павалены дрэвы, перавернуты аўтамабілі.

Для пацярпелых накіравана гуманітарная дапамога, уключаючы палаткі і ложкі.

Ураган у горадзе Яньчэн стаў самым магутным з 1966 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі