Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2017, 09:39

Ахвярамі ўрагану "Харві" сталі ўжо 70 чалавек

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць жыхароў штата Тэхас, якія загінулі ў выніку наступстваў шторму "Харві", узрасла да 70 чалавек. Аб гэтым паведамляе Associated Press.

Паводле даных агенцтва, не менш за 30 чалавек загінулі ў акрузе Харыс, у якой размяшчаецца горад Х'юстан. Усяго зафіксаваны выпадкі гібелі ў 13 акругах штата.

"Харві", які абрушыўся на Тэхас у ноч на 26 жніўня, стаў самым магутным ураганам у ЗША за апошнія 12 гадоў. Каля 43 тыс. засталіся без дома і жывуць ў часовых прыстанішчах. Кошт аднаўленчых работ пасля паводак у Тэхасе, выкліканых "Харві", можа скласці амаль $180 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі