Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2016, 09:01

Ахвярамі тэракта ў аэрапорце Стамбула сталі 36 чалавек

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку тэракта ў стамбульскім аэрапорце Атацюрка, які адбыўся позна вечарам 28 чэрвеня, паводле апошніх даных, загінулі 36 чалавек, амаль 140 чалавек ранены, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Тры выбухі прагрымелі ў міжнародным тэрмінале аэрапорта. Выбуховыя ўстройствы прывялі ў дзеянне тэрарысты-смертнікі. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе забароненая ў многіх краінах тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

Паводле інфармацыі афіцыйных улад, пры атацы на аэрапорт акрамя грамадзян Турцыі пацярпелі іншаземцы.

Як паведамляе ТАСС, пасля выбухаў паліцыя акружыла будынак аэрапорта. Над месцам надзвычайнага здарэння баражыруюць паліцэйскія верталёты. Людзі, якія былі ў аэрапорце, эвакуіраваны.

Авіявузел спыніў адпраўляць і прымаць рэйсы. Замежныя і мясцовыя авіякампаніі масава адмяняюць рэйсы ў Стамбул.

Супрацоўнікі антытэрарыстычнага аддзела ўпраўлення бяспекі Стамбула правяраюць усе машыны на паркоўцы аэрапорта і побач з ёй. Там жа працуюць спецыяльныя машыны-джэмеры, якія блакіруюць усе радыёсігналы.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, генеральнае консульства высвятляе, ці ёсць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых у выніку выбухаў у аэрапорце Стамбула.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі