Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2017, 09:08

Ахвярамі стральбы ў бізнес-цэнтры ў ЗША сталі тры чалавекі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі стральбы ў будынку бізнес-цэнтра ў горадзе Эджвуд амерыканскага штата Мэрыленд сталі тры чалавекі, двое атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Параненыя знаходзяцца ў цяжкім стане. Праваахоўныя органы вядуць актыўныя пошукі чалавека, які страляў, паколькі яму ўдалося ўцячы з месца злачынства.

Паводле даных паліцыі, з пісталета страляў 37-гадовы Радзі Лабіб Прынс, пасля нападзення ён сеў у аўтамабіль і пакінуў месца здарэння. Мяркуецца, што падазроны працаваў разам з ахвярамі ў адной будаўнічай кампаніі. Матывы злачынца пакуль невядомы.

Адзначаецца, што следства кваліфікавала стральбу як "эпізод насілля на рабочым месцы" і не праводзіць ніякіх сувязей з тэрарызмам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі