Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Стадыён "Дынама"
Учора 15:34 Стужка навiн
Усе навіны

Ахвярамі паводкі ў Тайландзе сталі не менш за 15 чалавек

У свеце 06.12.2017 | 11:35

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па меншай меры 15 чалавек сталі ахвярамі паводкі, якая прадаўжаецца на поўдні Тайланда з 25 лістапада. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовы Дэпартамент па папярэджанні надзвычайных сітуацый і змякчэнні іх наступстваў.

"Ад паводкі пацярпелі больш за 1,1 млн чалавек, разбураны дарогі і масты, затоплены сельгасугоддзі", - заявіў кіраўнік дэпартамента Чатчай Промлерт.

Стыхійнае бедства пакуль не закранула асноўныя курорты каралеўства. З-за бесперапынных дажджоў узровень вады падняўся ў васьмі паўднёвых правінцыях, у некаторых месцах да 1,5-2 м. Да аказання дапамогі ў раёне бедства падключылася армія.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні чакаецца пагаршэнне надвор'я, у рэгіён прыйдзе новы штармавы фронт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стадыён "Дынама" Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947-1954 гадах.