Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 мая 2016, 10:13

Ахвярамі паводкі ў Германіі сталі тры чалавекі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі паводкі на поўдні Германіі з-за праліўных дажджоў сталі тры чалавекі, сярод іх адзін ратавальнік, паведамляюць інфармагенцтвы.

Супрацоўнік пажарна-выратавальнай службы загінуў, ратуючы мужчыну, але ў выніку абодва патанулі.

Акрамя таго, паведамляецца аб вялікай колькасці пацярпелых мясцовых жыхароў у выніку разгулу стыхіі.

Раней паведамлялася аб адным загінулым у падземным гаражы.

На ліквідацыю наступстваў стыхіі кінуты ўсе аператыўныя службы і пажарна-выратавальныя падраздзяленні паўднёвага рэгіёна Германіі Бадэн-Вюртэмберг.

Праліўныя дажджы абрушыліся 29 мая на Бадэн-Вюртэмберг. У выніку ноччу ў многіх гарадах узніклі паводкі. Затоплены першыя паверхі і падвалы дамоў, размыты дарогі. Патокамі вады перавернуты аўтамабілі, зламаны дрэвы. Больш за ўсё пацярпела камуна Браўнсбах, дзе шмат дамоў да гэтага часу знаходзіцца пад пагрозай абвалу. Іх жыхароў эвакуіруюць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі